«Desperado»
Слынная карціна Робэрта Радрыгеза з Антоніа Бандэрасам.
АНТ, 23.20
Абязбашаны (Desperado)
ЗША, 1995, каляровы, 106 хв.
Рэжысэр: Робэрт Радрыгез
Ролі выконваюць: Антоніа Бандэрас, Сэльма Гаек, Хаакім дэ Альмэйда, Стыў Бушэмі, Квэнцін Тарантына, Чыч Марын
Жанр: Постмадэрновы баявік
Адзнака: 7 (з 10)
Гітарыст помсьціць каралю наркамафіі за сьмерць любай і прастрэленую левую руку…
Працяг “Музыкі”, які праславіў Робэрта Радрыгеза. Паранены Бандэрас, застрэлены Тарантына, вэстэрновыя жарссьці, іронія, выдатная музыка гурту “Лос Лобас”.
Усе фільмы
Андрэй Расінскі
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ