У сераду страты амэрыканцаў у Іраку пасьля заканчэньня баявых дзеяньняў дасягнулі сымбалічнай рысы — забіты сто шаснаццаты вайсковец.

Гэта столькі ж, колькі ЗША страцілі ў баявых дзеяньнях. Ірацкая герылья шырыцца і, мяркуючы з амэрыканскіх страт, высокадакладная зброя для барацьбы зь ёй малакарысная. Прычым да партызанкі далучыліся ірацкія шыіты.

Напярэдадні апэрацыі ў Аўганістане прэса поўнілася змрочнымі прагнозамі адносна прывідных шанцаў Амэрыкі перамагчы талібскіх фанатыкаў і магчымасьці «загрузнуць» у Аўганістане на гады. Пасьля імклівага падзеньня рэжыму мулы Амара скептыкам заставалася бездапаможна разьвесьці рукамі. Трохі ў меншых маштабах тое самае адбылося ў Іраку. Між тым, цьвяроза паглядзеўшы на становішча, можна прызнаць за скептыкамі рацыю.

Аўганцы сапраўды выгналі ад сябе многіх захопнікаў, у тым ліку брытанцаў і Савецкі Саюз. Але амэрыканцы робяць у Аўганістане зусім ня тое, чым займалася савецкае войска. ЗША не «загрузьлі» ў Гіндукушы, бо іх там проста няма. Карзай сядзіць у Кабуле пад аховай немцаў. ЗША ўсур’ёз і ня ўвязваліся ў аўганскія справы, абмежаваўшыся налётам на Кабул і рэйдамі ў пошуках бэн Ладэна.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0