Стомленасьць ад нігілізму. Хіба гэтак можна вызначыць найноўшую культурную сытуацыю ў Беларусі.

Пакуль адны на мяжы сваіх інтэлектуальных магчымасьцяў практыкуюцца ў зьнявагах палітычных апанэнтаў, другія — у разбурэньні традыцыйных формаў мастацтва й літаратуры, а трэція прысягаюць, што зробяць усё магчымае, каб зьліквідаваць беларускую дзяржаву, астатнія прагнуць нормы. Астатнія — гэта тры з паловаю мільёны паўналетніх беларусаў, якія на перапісе пацьвердзілі, што яны штодзённа паслугоўваюцца сваёй моваю. Гэтым людзям патрэбна адчуваньне грунту. Нацыя ня можа жыць дзесяцігодзьдзямі ў стане рэвалюцыі. І альтэрнатываю становіцца той самы спрадвечны грунт, што сілкуе нацыянальнае самапачуцьцё. Усё часьцей з розных куткоў Беларусі прыходзяць паведамленьні пра новыя культурніцкія ініцыятывы. Вось і гэтымі днямі ў Астраўцы працягваюцца ўрачыстасьці, прымеркаваныя да 120-годзьдзя з дня народзінаў літаратара й ксяндза Янкі Быліны (Яна Семашкевіча).

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0