Два хлопчыкі з Віцебска, 10 і 13 гадоў, дапамаглі міліцыянтам прасачыць за злачынцамі, якія абрабавалі п’янага.
Падлеткі заўважылі, як трое мужчын абрабавалі выпадковага сабутэльніка. Хлопчыкі прасачылі за рабаўнікамі, даведаўшыся хатні адрас аднаго з іх. Пасля гэтага яны выклікалі міліцыянтаў.
Як высветлілася, трое прыезжых з Гарадка зрэзалі з пояса мужчыны барсетку, у якой былі мабільнік і грошы, усяго на мільён і 225 тысяч рублёў. Неўзабаве міліцыянты затрымалі і астатніх удзельнікаў злачынства, адзін з якіх ужо быў раней судзімы.
Пільным падлеткам, якія дапамаглі высачыць і затрымаць злачынцаў, падарылі па новаму мабільніку, а лісты падзякі іх бацькам падпісаў асабіста міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў.