«Народнай Волі» далі 50-мільённы штраф за абзац, які дзяржаўным СМІ не каштаваў бы нават прабачэньняў.

17 лістапада калегія Менскага гарадзкога суду, разгледзеўшы касацыйную скаргу раённай пракуратуры і рэдакцыі «Народнай Волі», нечакана ня толькі перагледзела рашэньне раённага судзьдзі, але і павялічыла ў пяць разоў памер кампэнсацыі, якую газэта мусіць сплаціць старшыню «Белтэлерадыёкампаніі» Ягору Рыбакову. Цяпер гэта 50 млн руб. з газэты і па 3 мільёны з журналісткі Марыны Коктыш і Элеаноры Язерскай.

Падставай для судовае справы стаўся матэрыял «Пяць пудоў любові я гарантую», апублікаваны ў «НВ» у кастрычніку 2001 г. Камэнтуючы зьмены на тэлевізіі, Язерская назвала Рыбакова ў шэрагу асобаў, якія «ператварылі БТ у руіны», а пасьля адзначыла, што самагубства адсунутай ад этэру Юліі Касмачовай і сьмерць экс-старшыні БДТРК Валер’я Скварцова «на сумленьні гэтых людзей». Не прайшло й двух гадоў, як Рыбакоў зьвярнуўся ў суд — маўляў, зьвесткі згаданага матэрыялу не адпавядаюць рэчаіснасьці, «ганяць дзелавую рэпутацыю, прыніжаюць гонар і годнасьць». Патрабаваў абвяржэньня ў «НВ» і прабачэньняў. Але ў залі суду нечакана зажадаў і матэрыяльнае кампэнсацыі: 200 млн руб. з газэты і па 20 млн з Коктыш і Язерскай.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Вераніка Дзядок, Сяргей Мікулевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0