Вынесеныя на абмеркаваньне парлямэнту зьмены у закон аб дзейнасьці палітычных партый не дэмакратычныя, але адарваныя ад практыкі.

«Народнай кааліцыі 5+» яны не павінны зашкодзіць.

Паводле законапраекту, які разглядае палата прадстаўнікоў, саюзы палітычных партыяў ня маюць права ўдзельнічаць у падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў, высоўваць кандыдатаў і праводзіць за іх агітацыю, а таксама ўтвараць выбарчыя блёкі для ўдзелу ў перадвыбарчых кампаніях і выбарах. Акрамя таго, саюзы палітычных партый мусяць рэгістравацца ў Мінюсьце. За два пісьмовыя папярэджаньні Мінюсту саюз можа быць ліквідаваны.

Практычна законапраект толькі прыводзіць закон у адпаведнасьць з дэкрэтам прэзыдэнта ад 11 верасьня 2003 г. З часу апублікаваньня дэкрэту кантроль за партыямі і НДА з боку пракуратуры і Мінюсту ажыцьцяўляецца менавіта на падставе яго, а не закону.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Вераніка Дзядок

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0