З канцэртамі да працаўнікоў сяла Барысаўскага раёну плянуе прыбыць Ірына Дарафеева. Яна прээзнтуе хлебаробам сваю новую праграму «Купальле». Канцэрты на палях пройдуць у рамках традыцыйнай акцыі «Пад мірным небам». За чатыры гады сьпявачка дала на палях ужо больш за 200 канцэртаў.

Яе выступы праходзяць ня толькі на сцэнах сельскіх клюбаў, але й на імправізаваных пляцоўках — не зернетаках, школьных стадыёнах і проста ў полі. Палявыя гастролі Дарафеевай працягнуцца ад ліпеня да верасьня. Акрамя Барысаўшчыны, у Менскай водласьці яна наведае Крупчыну, Клеччыну, Любаншчыну, Случчыну, Салігрошчыну, Старадарошчыну й Узьдзеншчыну, а таксама завітае ў Гомельскую вобласьць.

Паводле «Борисов Электронный»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0