27 лістапада ў Тэатры імя Янкі Купалы распачаўся шумны тэатральны фэстываль «Адкрыты фармат».

Першым спэктаклем, які пабачылі гледачы, былі «Дні гэтых ночаў (Чайка й Калашнікаў)» Тэатру новага фронту.

Тэатар быў заснаваны ў Санкт-Пецярбурзе ў 1993 г., а з 94-га працуе ў Празе. Спэктакль постмадэрнісцкі, пабудаваны на алюзіях на вялікіх папярэднікаў і канцэптах расейска-эмігранцкай культуры. Аўтарамі спэктаклю зьяўляюцца самі акторы тэатру, рэжысэрам — Алеш Янак.

«Дні...» ня маюць сюжэту як такога. Пра тое, што адбываецца на сцэне, гледачам па-ангельску распавядае адзін з актораў. Падзеі ж разгортваюцца ў выглядзе праяваў разарванай, часам абсурднай рэчаіснасьці. Трагічнай або камічнай. Пустой або насычанай. Штодзённай або ўзвышанай. Рэчаіснасьці чалавечага жыцьця.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Марыя Салаўёва

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0