Пакуль у сталіцы грымеў чарговы тур сэмінару кіраўнікоў «Кадры кіраваньня ў сучасных умовах», пакуль там высьвятлялі, «якім павінен быць кіраўнік ХХІ ст.» (будзем спадзявацца, што ў стагодзьдзя будзе прынамсі некалькі кіраўнікоў), у працоўных калектывах абмяркоўвалі прэзыдэнцкія словы наконт мэдвыцьвярэзьнікаў і ЛПП.

Колькі ж гэта, маўляў, часу давядзецца ў выпадку прыкрага здарэньня займацца сельгасработамі, калі ўжо цяпер мэдвыцьвярэзьнік бярэ за свае паслугі каля 15000 руб. І ўсе рэвалюцыйныя падзеі ў Грузіі, што адбываліся ў тыя самыя дні, былі няздольныя канкураваць з гэтай тэмай.

Тыя, хто ня бачыць сябе патэнцыйным кліентам нарколяга, мелі нагоду задумацца пра нечуванае распаўзаньне гандлю алькагольнымі напоямі, якія апошнім часам зьяўляюцца ў крамах, дзе іх, мякка кажучы, не чакаеш. У кожным прадуктовым магазыне прылавак «ад зялёнага зьмея» на самым пачэсным месцы, буйныя ўнівэрсамы маюць некалькі. Нават у маленечкай хлебнай краме, дзе няма як павярнуцца, бутэлькі вабяць пакупніка ля ўваходу, і на адмысловым месцы побач з слодычамі ды мінэралкай, і проста на касе, дзе грамада купляе хлеб і булкі: «Не забыў, таварыш?!» Як казалі ў тым фільме, мы зробім вам прапанову, ад якой немагчыма адмовіцца.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Аляксандар Карольчык

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0