Лаві хвалю (Surf's Up)poster
ЗША, 2007, каляровы, 85 хв.
Рэжысэры: Эш Брэнан, Крыс Бак
Жанр: Анімацыйная камэдыя
Адзнака: 6 (з 10)

Пінгвіня Кодзі марыць стаць слынным сэрфінгістам, як найлепшы сэрфэр усіх часоў Вялікі Зі. І героя адбіраюць на кубак памяці Вялікага Зі. Недарэка Кодзі навучыцца перамагаць, але й зразумее, што сяброўства важнейшае за любыя прызы…

Анімацыйная камэдыя для сямейнага прагляду створаная… як спартовы рэпартаж з закадравымі пытаньнямі, лёгкай камэрай і подпісамі: “Марскі вожык Іван, пінгвіня Кодзі, чэмапіён сьвету па сэрфінгу Танк”. Кампутарныя жывёлкі даюць інтэрвію (!), глыбокадумна закатываюць вочы (!!), а ў подпісах пазначаюцца пінгвіновыя тытулы (!!!)…

У “дакумэнтальным” спартовым рэпартажы зьдзіўляе неверагодная прамалёўка дэталяў: марскія хвалі выглядаюць сапраўднымі, камэра дрыгаецца, “жывёльная” хроніка быццам узятая з тэлевізіі.

Грымасы птушак, кальмараў, зьвяроў – пацешныя й жывыя. А гіпушны ёлупень Цыпа Джо – блазенская зорка экрану: разьдзяўбайская пеўневая фізія, прыгоды з туземцамі і мэлянхалічныя фразачкі. Але кожны пэрсанаж стужкі – ад галоўнага героя да другапляннага пінгвіняці мае свой непаўторны характар.

Жывая рэпартажная анімацыя – добры адпачынак для ўсёй сям’і.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?