У КПБ толькі 200 камуністаў, маладзейшых за трыццаць гадоў

Камуністы з КПБ сабраліся на свой зьезд у сталічным Доме вэтэранаў. Асаблівая ўвага была зьвернутая на прапускны рэжым. На ўваходах у залю паседжаньняў стаялі групы дружыньнікаў з чырвонымі павязкамі, якія правяралі дакумэнты дэлегатаў і гасьцей, бо мелі інструкцыю не прапусьціць «якога-небудзь бээнэфаўца». Аднак ніякіх інцыдэнтаў ня здарылася.

Аднымі з галоўных прамоўцаў на зьезьдзе былі таварышы... Ленін і Сталін. Фанаграмы зь іх выступамі камуністы віталі, пляскаючы ў далоні. Гэтыя «сьпірытычныя сэансы» па выкліку духаў камуністычных правадыроў ажывілі хаду зьезду: выступы іх ідэйных пасьлядоўнікаў былі нашмат нуднейшымі. Хіба толькі павесяліў кіраўнік берасьцейскіх камуністаў вэтэран Васіль Марозаў, які паведаміў, што на ўсходнім беразе Бугу ён «чуе дух NАТO»...

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

СЁ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0