Дзяржбюджэт на 2004 г. будзе балянсаваць на хісткім замежным гандлі, кіне трыльён у стратны аграпрамкомплекс, ускладніць умовы для прыватнага прадпрымальніцтва.

Адначасова ў яго закладзеныя найбольшыя за чатыры гады выдаткі на заробкі бюджэтнікам, сацыяльныя патрэбы, жыльлёвае будаўніцтва. Бюджэт-2004 для «НН» аналізуе эканаміст Уладзімер Валетка.

У 2004 г. даходы кансалідаванага бюджэту Беларусі прагназуюцца ў памерах 19 трлн руб., што складзе 42,1% валавога ўнутранага прадукту краіны. Расходы кансалідаванага бюджэту складуць 19,7 трлн руб. Бюджэт, такім чынам, будзе дэфіцытным: расходы на 690,2 млрд руб. перавысяць прыбыткі. На шчасьце, нарэшце з крыніцаў фінансаваньня дэфіцыту бюджэту выключаная эмісія Нацбанку, якая штогод спрычынялася да росту інфляцыі ў краіне.

Ненадзейны замежны гандаль

Лічба росту ВУП, памер якога зьяўляецца асновай плянаваньня даходаў бюджэту, выклікае сумневы. Гэта пацьвярджаецца і структурай даходаў бюджэту: пры росьце даходаў дзяржавы на 10% удзельная вага падаткаў на прыбытак і даходы, наадварот, плянуецца меншай. Цяжка лічыць рэалістычным і тое, што 65% дэфіцыту бюджэту (451,7 млрд руб.) будзе прафінансавана з-за мяжы. Гэтыя сумневы пацьвярджае досьвед пакрыцьця дэфіцыту ў 2002 г., калі па артыкуле «Іншыя крыніцы замежнага фінансаваньня», заплянаваным у памеры 161,4 млрд руб., было атрымана ўсяго 5,7% ад сумы.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Уладзімер Валетка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0