20 сьнежня адбудзецца зьезд Партыі БНФ. Старшыню Вінцуку Вячорку давядзецца трымаць справаздачу.

Тым часам, паводле вынікаў апытаньня сацыялягічнай службы «Люстэрка», у Менску па папулярнасьці Вячорка выйшаў у лідэры сярод апазыцыйных палітыкаў. Аднак гутарка з В.Вячоркам пачалася зь іншага пытаньня.

«НН»: Спадару Вінцук, а чаму ў БНФ такі катастрафічна нізкі рэйтынг?

Вінцук Вячорка: Які?

«НН»: Катастрафічна нізкі, пра які сьведчаць сацыялягічныя апытаньні.

В.В.: І які?

«НН»: Некалькі адсоткаў...

В.В.: Карыстаючыся зьвесткамі, якія нам дае Міжнародны рэспубліканскі інстытут (а ён замаўляе апытаньні літоўскай сацыялягічнай службе «Балтыйскія дасьледзіны»), мы адсочваем дынаміку рэйтынгаў. І калі задаецца пытаньне пра сымпатыі да той ці іншай партыі з прапанаванага сьпiсу, БНФ знаходзіцца ў межах 20%. Што да адкрытага выбарчага рэйтынгу, дык мы без падрыхтоўкi маем каля 7%, нароўні з камуністамі. Так што я абсалютна ніякае катастрофы тут ня бачу.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Гутарыў Сяргей Ёрш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0