Курдзкая аўтаномія мае ўсё неабходнае для незалежнасьці, нават войска.

Менавіта курдзкія пэшмэргі арганізавалі апэрацыю арышту Садама. Але амэрыканская адміністрацыя лічыць мэтазгодным далейшае сужыцьцё курдаў з арабамі ў адной дзяржаве.

У чым розьніца паміж братам і сябрам? З дапамогай гэтага пытаньня Бруска Шавайс тлумачыць няпростае становішча свайго народу. «Брата не выбіраеш, — працягвае намесьнік камандуючага курдзкага войска. — У нас няма сяброў-суседзяў. Затое шмат братоў». Такіх, як ірацкія арабы.

Неўзабаве курдам зноў давядзецца жыць разам з братамі. Амэрыканская адміністрацыя настойвае: супольная дзяржава курдаў і арабаў мае паўстаць да сярэдзіны 2004 г.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

СБ; пераклад паводле «Die Zeit»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0