Густаў Герлінг-Грудзіньскі. Наш брат — Зло / Пераклад з польскай. — Менск: «Каўчэг», 2003.

Заўважана, што беларускі пераклад разьвіваецца хаатычна. Нехта натрапіў на тэкст, знайшоў грошы — і вось, беларусы ня маюць «Матухны Гускі», затое ёсьць стос выпадковых тэкстаў другарадных аўтараў.

Пераклад «Dzieсnika, pisanego noc№» ды іншых рэчаў польскага пісьменьніка Густава Герлінга-Грудзіньскага, які зрабіла Сьвятлана Курс, не стварае ўражаньня выпадковага. ГГГ жыў у нашых краёх (сядзеў у Гарадзенскай турме, дзе парыўся, да прыкладу, Шарамет) — аднак ня гэта сталася падставай для перакладчыцкага выбару. І нават ня тое, што аўтар нітуе нашыя землі з Эўропаю такім натуральным чынам, што белага шва ня бачна. У тэкстах ГГГ пануе, паводле яго ўласнага выразу, «права осмасу» — апісаньне мяжы, празь якую дабро робіцца злом, каханьне — абрыдлівасьцю, сьпеласьць — нямогласьцю, а жыцьцё — сьмерцю. У фізыцы «осмасам» называюць праходжаньне раствораў праз пранікальную мэмбрану — ад менш канцэнтраванага да больш канцэнтраванага. Ніхто не заўважае, дзе, як і калі раствор зьмяняе сваю прыроду. Ніхто не заўважае мэмбраны, мяжы, рубяжа, бо ён пранікальны.

Кнігу можна замовіць праз «Кнігі — поштай»: (029) 643-57-33, [email protected].

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Ада Змачынская

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0