Адам Глёбус
Пятніца. Вечар. Пасьляпрацоўны эўфарычны настрой.
Мужчына шпацыраваў паўз рэстарацыю «Гішпанскі куток». Ніякіх пэўных плянаў ня меў, а таму ўзрадаваўся, калі сутыкнуўся з былым аднаклясьнікам. Ня бачыліся яны гадоў зь дзесяць.
— У маёй цешчы — дзень нараджэньня, я цябе запрашаю! — аднаклясьнік гэтаксама не хаваў радасьці. — Ненавіджу цешчу. Добра, што ты трапіўся на дарозе. Будзе з кім выпіць і пагаварыць за сталом.
— А хто яшчэ будзе на цешчынай пагулянцы?
— Свае. Я, ты, жонка і цешча. Пятніца. Вечар. Пасядзім, пабалдзеем.
У крамянатварай гандляркі набыўся агромністы букет малінава-чорных цюльпанаў, і мужчыны пайшлі адзначаць цешчын дзень. Сказаць, што тая ўзрадавалася нечаканаму госьцю, будзе няпраўдаю, але асаблівай незадаволенасьці не выказвала.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".