2003

Анталёгія даўняй беларускай літаратуры ХІ — першай паловы ХVІІІ ст. / Ін-т літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі; Навук. рэд. В.Чамярыцкі. — Менск: Беларуская навука, 2003. — 1015 с.

Самае поўнае навуковае выданьне. Напісаныя на царкоўнаславянскай, старажытнарускай і старабеларускай мовах творы падаюцца ў арыгінале, лацінамоўныя й польскамоўныя перакладзеныя па-беларуску.

Арашонкава Г. Тлумачальны слоўнік адметнай лексыкі ў творах Якуба Коласа. — Менск: Беларуская навука, 2003. — 287 с. 1000 ас.

«Разводзіць балясы», «ісьці на ачосы», «вогеры», «блюма» і яшчэ каля 1800 выразаў і словаў сабрана і вытлумачана ў выданьні. У «Акадэмкнізе» слоўнік каштуе 4350 руб.

Будзька І. Рэлігійны слоўнік старабеларускай мовы. — Баранавічы, 2003. 260 с. 300 ас.

У слоўніку каля 4000 артыкулаў. На кожнае слова падаюцца этымалягічныя зьвесткі, сучасныя адпаведнікі, цытаты-ілюстрацыі зь пісьмовых крыніцаў ХIV—XVIII ст.

Весялкоўскі Ю. Рабы ў старажытным і сучасным сьвеце. — Беласток—Лёндан, 2003. — 270 с.: іл. 200 ас.

Калі назвы разьдзелаў кшталту «Рабы ў Грэцыі» ды нават «Рабы ў Расеі» не зьдзіўляюць, дык ад «Рабоў у ВКЛ і Рэчы Паспалітай» робіцца трохі не па сабе. У кнізе мала ўвагі нададзена савецкай дзяржаве.

Лёсік Я. 1921—1930 г.: Збор твораў. — Менск: Логвінаў, 2003. — 396 с.: іл. 300 ас.

У гэты добра аформлены том увайшоў Лёсікаў праект правапісу ды яго публіцыстычныя й навуковыя артыкулы. У кнігу ня трапілі Лёсікавы падручнікі беларускай мовы, але складальнікі прапануюць электронныя вэрсіі гэтых выданьняў. Зьвяртайцеся ў ТБМ.

Мы — беларусы / Уклад. Т.Бондар. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2003. — 232 с. 10000 ас.

Пад агульную вокладку заціснутыя М.Багдановіч і Э.Скобелеў, У.Караткевіч і П.Машэраў ды іншыя героі Беларусі савецкай і Беларусі беларускай. Цана 10 тыс. руб.

Паміж: Крок ад мысьленьня, літаратуры, спакусы. — Менск: Беларускі калегіюм, 2003. — № 3. 299 ас.

Апроч творчасьці калегіюмцаў у часопісе месьціцца гутарка з У.Абушэнкам пра інтэлектуальнае поле беларускай культуры ды ролю інтэлектуала ў культурнай самаідэнтыфікацыі. Пераклады вылучаныя ў асобны разьдзел — «Кішэнная Эўропа». Сюды ўвайшлі тэксты Д.Кіша, С.Бараньчака, Т.Бэрнхарда, Ю.Іздрыка, Т.Прахаські, Л.Калакоўскага. Пытайцеся ў незалежных распаўсюднікаў.

Сродкі масавай інфармацыі і прэс-службы: Беларусь-2003 / ГА «БАЖ»; Уклад. І.Урбановіч-Саўка. — Менск: Медысонт, 2003. — 127 с. 4000 ас.

Аграрные преобразования в Молодечненской области 1944—1953 г.: Документы / Нац. Архив Респ. Беларусь; Сост. Н.Бондаренко и др. — Минск, 2003. — 438 с. 100 ас.

Пастановы СНК і райкамаў, выступы сакратароў розных рангаў дазваляюць прасачыць, як ішла калектывізацыя ў асобна ўзятай вобласьці.

Быков В. Болото. Волчья яма. Стужа / Пер. с бел. автора; Предисл. Р.Барадулина. — Минск: Книга, 2003. — 384 с. 5000 ас.

Тацяна Вабішчэвіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0