Наш суразмоўца — беларусіст, сацыёляг, прафэсар Люблінскага ўнівэрсытэту імя Марыі Кюры-Складоўскай Рышард Радзік.

— Нядаўна ў кнігарнях зьявілася вашая кніга «Хто такія Беларусы?». Хто яны, беларусы? Якая будучыня можа чакаць беларусаў?

— Беларусы фармаваліся ў якасьці сучаснай супольнасьці, абапіраючыся ня столькі на нацыянальную лучнасьць, як гэта было ў Эўропе, колькі на лёзунгі савецкага тыпу. Будучыня Беларусі залежыць ад таго, ці будуць беларусы нацыянальна сьвядомымі, ці не і ці будуць беларусы здольныя думаць у катэгорыях нацыянальнага інтарэсу. Чэрчыль некалі сказаў: Англія ня мае сталых сяброў, Англія мае сталыя інтарэсы. Гляньце: палякі не зусім любілі немцаў, але пасьля 1989 г. яны немцаў «палюбілі», бо шлях у Эўропу вядзе толькі празь Нямеччыну. Літоўцы ня надта любілі палякаў, але пасьля вяртаньня сваёй незалежнасьці яны ведалі, што шлях у Эўропу вядзе праз Польшчу, і «палюбілі» палякаў.

Сёньня Беларусь магла б быць на пазыцыі Літвы, калі б кіравалася сваімі, а не расейскімі нацыянальнымі інтарэсамі. Незалежна ад таго, хто Расеяй будзе кіраваць, яна будзе зацікаўленая ў тым, каб Беларусь была зьвязаная з Расеяй, а з Расеяй зьвяжацца толькі скампрамэтаваная на Захадзе, бедная, недэмакратычная і залежная краіна. Іншая Беларусь будзе імкнуцца на Захад! Дарэчы, незалежна ад таго, любяць палякі беларусаў ці не, — таксама аб’ектыўным інтарэсам нашай дзяржавы зьяўляецца, каб Беларусь адмяжоўвала Польшчу ад Расеі. Гэта вынікае з нашага цяжкога гістарычнага досьведу кантактаў з Расеяй. Нам трэба, каб паміж намі й Расеяй была беларуская дзяржава. Чым беларуская дзяржава будзе багацейшай, больш дэмакратычнай, больш свабоднай, чым далей пойдуць там рэформы, тым болей шанцаў, што Беларусь як дзяржава захаваецца і што гэтая дзяржава будзе адмяжоўваць нас ад Расеі. Гэта будзе таксама гарантыяй таго, што Беларусь увойдзе ў ЭЗ. Польшча аб’ектыўна зацікаўленая ў тым, каб такая Беларусь існавала.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Аляксандар Навіцкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0