Музычны інтэрнэт-партал «Тузін гітоў» ладзіць акцыю «Кліп для Тодара».

Вы маеце прапанаваць сцэнар для відэашэрагу на песьню Зьмітра Вайцюшкевіча. Прапануюцца на выбар тры творы: «Я ішоў да цябе», «У гэтых вачох», «Я ведаю», але прымаюцца сцэнары й на іншыя песьні з альбому «Паравіны году». Мы разглядаем Вашыя сцэнары і выбіраем найлепшы. Пераможцу — 100 у.а. плюс запрашальнік на вялікі сольны канцэрт «WZ-orkiestra» 30 студзеня ў КЗ «Менск». А ў якасьці бонусу яшчэ і вечарына з Тодарам пры васкоўках у адной зь менскіх кавярняў. Вядома, найлепшаму сцэнарысту гарантуецца ўдзел у здымках кліпу ў якасьці яго героя, памочніка рэжысэра ці дарадцы (на выбар). Сцэнары дасылайце да 29 студзеня на электронны адрас todar@fromby. net.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0