Акадэміі навук 75 гадоў

На ўрачысты сход з нагоды 75-годзьдзя Нацыянальнай акадэміі навук было цяжка прабіцца. 9 студзеня ў залю пасяджэньняў НАН супрацоўнікаў навуковых інстытутаў сагналі пад прымусам, бо баяліся, што добраахвотна ня пойдзе ніхто. У выніку не ставала сядзячых месцаў нават чальцам-карэспандэнтам, і многія сыходзілі адразу.

Сьвяткаваньне нагадвала замшэлы савецкі сход: шмат адпаведнай лексыкі ў прамовах, падарункаў і пэнсіянэраў у зале. Прэзыдэнт Акадэміі Міхаіл Мясьніковіч казаў, што навукоўцы «выйшлі з гушчы народных масаў», але згадаў, што сама Акадэмія ўсё ж выйшла з Інбелкульту.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Аркадзь Шанскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0