Мясцовыя ўлады сутыкаюцца з праблемаю баракаў.

Ведаючы пра будучы знос, у бараках прапісваліся ўсе, хто толькі мог. Цяпер, каб перасяліць адзін барак на 30 пакояў, трэба збудаваць два пад’езды дзевяціпавярховіка. Аднак грошай няма.

Дваццаць чатыры месяцы 73-гадовая старая судзілася зь Міністэрствам абароны, каб атрымаць новую кватэру. Марыя Анойкіна 40 гадоў жыла ў Баранавічах у бараку, пабудаваным яшчэ за Мікалаем ІІ. Той будынак напалову выселены, уначы па ім цёгаюцца бамжы й пацукі, бярвеньні ў сьценах струхлелі, дах цячэ. Зараз старой павінна быць прапанавана нармальнае жытло і кампэнсацыя судовых выдаткаў.

На пачатку 2002 г. барак лічыўся на 80% непрыдатным для жыцьця. Падчас судовых разьбіральніцтваў яго непрыдатнасьць зьнізілася да 70%. І баранававіцкі суд вырашыў, што жыць у тым бараку магчыма. Марыя Анойкіна зьвярнулася ў Вярхоўны суд, які адмяніў рашэньне баранавіцкага і вярнуў справу на перагляд.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Руслан Равяка, Баранавічы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0