Беларусь зацікаўленая ў актывізацыі супрацоўніцтва з Польшчай у сферы энергетыкі, заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка, выступаючы ў аўторак на семінары ў рамках Эканамічнай выставы Беларусі, якая адкрылася ў Варшаве.

«З улікам росту кошту энергарэсурсаў для Беларусі 2007 года мы гатовыя да вельмі сур`ёзнай працы з польскімі калегамі, найперш па дыверсіфікаванні паставак энергарэсурсаў, сумеснаму пошуку новых шляхоў іх транзіту», — сказаў А.Еўдачэнка.

Ён таксама падкрэсліў, што Беларусь пачала актыўную падрыхтоўку да будаўніцтва на сваёй тэрыторыі атамнай электрастанцыі і выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве і ў гэтай сферы. Акрамя таго, «мы разлічваем на супрацоўніцтва па падвышэнні энергаэфектыўнасці, мадэрнізацыі наяўных і будаўніцтве новых энергаўстановак», — сказаў А.Еўдачэнка.

На думку намесніка міністра, бакі таксама павінны аб`яднаць высілкі па будаўніцтве сеткі транспартных еўрапейскіх калідораў. «Мы можам сумеснымі высілкамі працаваць на прыцягненне еўрапейскага фінансавання на гэтыя мэты «, — сказаў ён.

А.Еўдачэнка таксама падкрэсліў «вельмі важнае значэнне супрацоўніцтва ў турызме і рэалізацыі сумесных праектаў у гэтай сферы». У прыватнасці, найбольш актуальным намеснік міністра лічыць неабходнасць скарэйшай рэалізацыі сумеснага праекту па Аўгустоўскім канале».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?