Платныя паслугі

патрэбы цяпер можна толькі па жэтончыках коштам 300 руб. Праўда, менчукі знайшлі выйсьце — дзьверы клязэтаў папросту не зачыняюць з пачуцьця салідарнасьці з братамі ў патрэбе. А гандляры з рынку ў Ждановічах карыстаюцца жэтонамі на вяровачцы — калі замок адчыняецца, яго выцягваюць з адтуліны.

Таксама летась большасьць з дваццаці тысячаў менскіх пад’ездаў манапаліст «Будсьвет» абсталяваў дамафонамі. Уладальнікам кватэраў давялося раскашэліцца на 20—30, а ў малых пад’ездах — і 100 даляраў за задавальненьне зачыніць уваход для бамжоў ды бандзюганаў. Пакрысе людзі прывыкаюць да думкі, што за зручнасьці трэба плаціць. То бок — капіталізуюцца.

Спачатку касір, пасьля доктар

Візыт да доктара ўсё часьцей пачынаецца зь візыту да касіра. Гэтай зімой здароўе беларуса каштавала 5720 руб. Менавіта столькі бралі ў паліклініках за прышчэпку ад грыпу. 2003 г. адзначыўся прыняцьцем пастановы аб платных мэдычных паслугах. У сьпісе — 34 катэгорыі. Лячыць за грошы будуць усё, што не ўваходзіць у мінімальныя стандарты ў галіне аховы здароўя. Каб праверыць, ці так гэта, зазірнём у менскую паліклініку №6. Ля акенца даведкі — прэйскурант на 137 пунктаў. Аналіз крыві — 3160 руб., вызначэньне вастрыні зроку ды падбор акуляраў — 4360 руб., кансультацыя тэрапэўта — 3000 руб. Наймацней б’юць па кішэні рэнтгеналягічныя дасьледаваньні: цэны знаходзяцца ў дыяпазоне 30—50 тысячаў. Але здароўе даражэйшае.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Алесь Кудрыцкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0