Наклад незарэгістраванага часопісу «Асамблея», заснавальнікам якога зьяўляецца незарэгістраваная ж Асамблея няўрадавых арганізацыяў, затрыманы на пункце рассылкі ў будынку «Менскай пошты» па вул.Вакзальнай, 22.

Са словаў супрацоўнікаў прадпрыемства, да затрымкі накладу мае дачыненьне Генэральная пракуратура. Яна цяпер і займаецца гэтай справай.

10 студзеня выдаўцы «Асамблеі» падрыхтавалі да рассылкі чарговы тэматычны нумар свайго часопісу — «НДА і выбары». Чытачам былі прапанаваныя аналітычныя матэрыялы, прысьвечаныя магчымаму ўдзелу грамадзкіх аб’яднаньняў у будучай выбарчай кампаніі ў палату прадстаўнікоў. Таксама ў нумары зьмешчаны так званы «шэры сьпіс» — прозьвішчы судзьдзяў, пракурорскіх работнікаў і спэцыялістаў органаў юстыцыі, якія спрычыніліся да масавага закрыцьця няўрадавых арганізацыяў.

А 14 студзеня наклад часопісу быў затрыманы на дзяржаўным унітарным прадпрыемстве «Вытворчасьць «Менская пошта». Выдаўцы часопісу даведаліся аб гэтым толькі праз тыдзень. Існуе некалькі вэрсіяў таго, чаму гэта магло здарыцца.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Зьміцер Данскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0