31 студзеня (суб.) у жывым этэры Першага нацыянальнага тэлеканалу беларусы ўпершыню ў гісторыі будуць абіраць свайго прадстаўніка на конкурс «Эўрабачаньне».

Цягам паўгадзіны пасьля трансьляцыі канцэрту кожны зможа патэлефанаваць у студыю й аддаць свой голас на карысьць упадабанага выканаўцы.

Вакол гэтае падзеі спрабуюць узьняць сапраўдны ажыятаж: зь сьпісу прэтэндэнтаў з шумам выключаюць адных выканаўцаў, уключаюць іншых, абвяшчаюць пра надзвычайную жорсткасьць адбору, паказваюць знэрваваных удзельнікаў ды споўненых адказнасьці перад радзімай гледачоў. Сярод 15 удзельнікаў фінальнага туру — дуэт «Аляксандра й Канстанцін», Ірына Дарафеева, Аляксандар Саладуха, апранутыя пад «Віягру» дзяўчаты й інш. Парнаграфічная сытуацыя: на першым нацыянальным адборы Эўрабачаньня не аказалася ніводнай беларускамоўнай песьні. Быў «Юр’я», і тых зьнялі «з працэдурных меркаваньняў». За што змагаюцца пеюны?

Аглядальнік беларускамоўнага музычнага сайту music.fromby.net лічыць найбольш вартым кандыдатам дуэт «Аляксандра й Канстанцін». Шырокі дыяпазон голасу Аляксандры, натуральная ангельская, а не ніжагародзкая мова, запамінальная мэлёдыя і выкарыстаньне традыцыйнага беларускага гарлавога сьпеву, на ягоную думку, даюць ім найлепшыя шанцы на перамогу ў фінале ў Турцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0