эсэ

Можна зразумець тых, каго спэкуляцыі на тэме зьніклых пачалі злаваць. Некаторыя нават сталі цынічна кпіць зь лёзунгаў: «Дзе Захаранка? Дзе Ганчар?» А дзе ж Пазьняк, дзе Шарэцкі? Насамрэч, гэтае ж пытаньне сёньня можна задаць кожнаму беларускаму палітыку, дый кожнаму з нас: дзе мы, спадарства? Мы ёсьць ці нас няма? Гэта ўжо не праблема некалькіх зьніклых, гэта праблема цэлага зьніклага пакаленьня.

Некалькі год таму я спрабаваў зрабіць на радыё «Свабода» цыкл перадачаў пад назвай «Выкраданьне Беларусі». Мне хацелася паспрабаваць знайсьці паралелі паміж тым, што адбывалася зь Беларусяй на мяжы стагодзьдзяў, і тым, што прайшлі іншыя краіны, якія до паспыталі дыктатуры ў стагодзьдзі мінулым. І пры гэтым яны былі й засталіся эўрапейскімі краінамі альбо краінамі з культурай пераважна эўрапейскага паходжаньня. Тая ж гітлераўская Нямеччына хіба не на эўрапейскай, ды яшчэ якой вытанчанай, культуры ўзрошчаная! Для асьвятленьня бягучай палітычнай сытуацыі гэткі цыкл аказаўся непатрэбным. Дый сам я, як і амаль кожны журналіст, займаўся, вядома, верхаглядзтвам. Аднак нешта ж і засталося.

Засталося ў памяці, напрыклад, інтэрвію зь перакладчыкам Карласам Шэрманам, які ўжо тады пакутаваў ад цяжкой хваробы, але яшчэ заставаўся ў Менску. Я ведаў, што Карлас прыехаў у Беларусь у 60-я гады з Аргентыны, і мне хацелася, каб ён нешта распавёў пра сваё жыцьцё пры Пэрону і Эвіту. І ўжо адтуль, вакольным шляхам, выйсьці на тэму зьніклых у 70-х — пачатку 80-х. Успаміны Шэрмана былі пераважна настальгічнымі. Хоць у той Аргентыне пяцідзесяцігадовай даўніны пэраністы перасьледавалі яго як камсамольца, змагара з дыктатурай, але ж таго, што здарыцца потым з краінай пры хунце, ня можна было сабе ўявіць. Людзі пачалі зьнікаць дзясяткамі, цэлымі сем’ямі — кожнага дня, па ўсёй краіне. Менавіта там і тады зьявіўся панятак «швадроны сьмерці». Рэпрэсіі, ды яшчэ якія, былі і пры Франка ў Гішпаніі, і ў мусалініеўскай Італіі, і пры рознага кшталту дыктатурах у Лацінскай Амэрыцы (таталітарных рэжымаў пакуль што не чапаем). Але ж нагэтулькі гнюснай тактыкі ў вайне з уласным народам датуль яшчэ, бадай, не было.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0