Ад Талачына да Астраўца
Шанцаў сустрэцца на вуліцах Барысава зь Беларушчынай вобмаль. Таму кожнае, хай і мінімальнае спатканьне ўспрымаецца зь вялікім энтузіязмам. Найбольшая імавернасьць гэткае сустрэчы — у музыцы. Людзі звыкліся напяваць любімыя мэлёдыі сабе пад нос, а іншы раз і ўголас. FM-станцыі прапаноўваюць спажыўцам Саладуху і «Ночных снайперов», называючы іх песьні «50% беларускай музыкі», а душа горнецца ўсё адно да свайго.
Цягаюся бяз мэты па рынку пасьля практыкі. Падыходзім з знаёмай да «кропкі» продажу касэтаў. І пакуль сяброўка набывае нейкі ультрасупэрмэгамодны альбом кшталту «Саюз-2003», я аглядаю паліцу: «Король и шут», Алсу, Міхаіл Круг etc. І тут позірк падае на вокладку знаёмага альбому. Так і ёсьць — «Try иarapachi» і яшчэ тры NRMаўскія касэты. Нічога іншага беларускага не відаць. Пытаюся, ці карыстаюцца альбомы попытам. Гаспадар загадкава ўсьміхаецца і кажа: каб не раскупляліся, не прадавалі б. А з «кропкавага» прыймача гучыць новы гіт Ларысы Грыбалёвай.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Зь дзесяцігодзьдзем, Музыкі!
Зьміцер Панкавец, Кастрыца (Барысаўшчына)