сьвяткуе перамогу.
Леанід Кучма быў вымушаны адмовіцца ад намеру абірацца прэзыдэнтам на трэці тэрмін або вызначаць пераемніка («Украіна — не Расея. У нас не было цароў, а былі гетманы, якіх абіраў народ», — заявіў ён.). А паслухмяная прэзыдэнту парлямэнцкая большасьць адхіліла раней ёю ж прапанаваную зьмену ў канстытуцыі, што прадугледжвала абраньне прэзыдэнта парлямэнтам, а не ўсеагульным галасаваньнем. Паўнамоцтвы прэзыдэнта будуць абмежаваныя, а прэм’ера — пашыраныя. Варта нагадаць, што апазыцыя месяц паралізавала працу Вярхоўнае Рады і сабрала 3 мільёны подпісаў у сваю падтрымку.