25 чэрвеня 2007 года Вярхоўны суд РБ разгледзеў касацыйную скаргу г.а. «Стары горад» і пакінуў бязь зьменаў рашэньне абласнога суда Брэсцкай вобласьці ад 12 красавіка 2007 г. аб ліквідацыі арганізацыі.

Такім чынам улады спынілі дзейнасць старэйшага грамадскага аб’яднання, місія якога: «спрыянне адраджэньню Берасьця — старога горада ў новай Еўропе».

За 15 гадоў існавання ў арганізацыі загартаваліся маладыя навуковыя і журналісцкія кадры. Сябры арганізацыі напісалі сотні артыкулаў на тэму старажытнага Берасьця і гісторыі наваколіц горада, правялі безліч разнастайных экскурсій, вандровак. Абаранілі дзве доктарскія і дзясяткі магістэрскіх працаў як ў Беларусі так і на замежжы. «Стары горад» дамогся ўваходжаньня Берасьця ў склад «Еўрарегіёна Буг«, садзейнічаў пашырэньню міжнародных кантактаў і развіццю народнай дыпляматыі праз дыяспару на замежжы.

Дзякуючы дзейнасьці «Старога горада» да Берасця вярнуўся гістарычны герб, адчынены музей гісторыі горада, праведзены археалагічныя даследаванні адзінага з пазасталых бернардынскага кляштара, перададзены праваслаўныаму манастыру будынак старое казармы, які уратавалі сябры арганізацыі, да жыцця вярнуліся іншыя шматлікія гістарычныя будынкі ў цэнтры горада. Створана і працуе мастацкая галерэя, гонарам якой ёсць макет старажытнага Берасця —вынік супрацоўніцтва «Старога горада» і мясцовага коледжу. Абласная бібліятэка імя Горкага папоўнілася каштоўным кнігазборам, энцыклапедыямі і падручнай літаратурай.

У касацыйнай скарге да Вярхоўнага суда Беларусі напісана — «Ліквідацыя «Старога гораду», — акт помсты абласных ворганаў ўлады сябрам аб’яднаньня «Стары горад» за грамадзянскую пазіцыю і погляды». Незадоўга да розгляду справы ў Вярхоўным судзе, І. Лаўроўская атрымала з аблвыканкама ліст у якім намеснік старшыні аблвыканкама Л. Цупрык патлумачыў, чаму аблвыканкам палічыў яе дзейнасць «дэструктыўнай» і абвясціў гэта на афіцыйным сайце. «… Вы прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці 23.03.2006 па арт.167‑3 КаАП РБ (парушэньне заканадаўства аб выбарах)… Акрамя таго, абласным судом прынята рашэнне пра ліквідацыю ўзначальваемага вамі грамадскага аб’яднання «Стары горад». Якраз гэтыя, выкладзенныя вышэй акалічнасці… далі падставу палічыць вашу дзейнасць дэструктыўнай».

Вярхоўны Суд пакінуў рашэньне абласнога суда пра ліквідацыю арганізацыі бяз зменаў. Застаецца дадаць, што менавіта зараз на ідэі і праекты «Старога горада» звярнулі ўвагу чыноўнікі, бо зразумелі, што яны могуць атрымліваць з гэтага прыбытак. Улады панепакоіліся аб тым, каб «безгаспадарная» глеба, заараная грамадскім аб’яднаннем «Стары горад», трапіла ў «адпаведныя рукі». Ужо два гады як сябрам арганізацыі забранялі праводзіць дабрачынныя экскурсіі. На «зачышчанай» ад энтузіастаў тэрыторыі ўлады заснавалі гандлёвы рынак і прыватную кавярню з раскручаным брэндам «Стары горад».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?