Хтосьці эмігруе, хтосьці шыецца ў вэртыкальшчыкі, хтосьці ганяе на продаж іншамаркі. За трынаццаць гадоў навукоўцаў паменела на 77 тыс. Беларуская навука перажывае катастрофу.

Наша навука, як і паўсюль у найноўшы час, разьвівалася адпаведна патрэбам грамадзтва. І адпаведна ягоным магчымасьцям. У пачатку ХХ ст., з утварэньнем новае беларускае дзяржаўнасьці, перад навукай была пастаўленая даволі сьціплая задача: вывучаць краіну. З гэтай мэтаю й быў утвораны ў 1922 г. Інбелкульт. Акцэнт рабіўся на этнаграфію, гаспадарку, гістарычную спадчыну.

З курсам на індустрыялізацыю дзяржаву зацікавілі рэчы прагматычныя. Трэ было дазнацца пра эканамічныя магчымасьці, прыродны патэнцыял, стварыць базу для сацыяльных пераўтварэньняў. Перад Акадэміяй навук былі пастаўленыя канкрэтныя мэты дасьледаваньняў у розных галінах геалёгіі й картаграфіі, заалёгіі й батанікі, мэдыцыны й хіміі. Менск стаў безальтэрнатыўным цэнтрам інтэлектуальнае сілы нацыі. Сюды павярталіся й пераехалі слынныя навукоўцы. У Беларусі стала магчымаю падрыхтоўка навуковых кадраў ці не ва ўсіх галінах ведаў. Узьлёт быў неўзабаве перарваны. Кулямі й кайданамі. Страхам і нішчымніцай. Пачаўся першы акт драмы беларускае навукі. Хоць перад вайной не было вялікіх фундамэнтальных адкрыцьцяў, галоўнае адкрыцьцё адбылося. Адкрыцьцё краіны Беларусь.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Гары Куманецкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0