Tворчы конкурс для маладых літаратараў

«Рэгіянальная газета», «Региональные ведомости», «Телевид-инфо», часопісаў «Arche», «Студэнцкая думка», «Дзеяслоў», «Мясцовы час», інтэрнэт-выданьняў «Літара.net», «Кнігі.com», «Дзед Талаш», «Пагоня.promedia.by»

аб’яўляе творчы конкурс

для маладых літаратараў:

Твор пра каханьне

Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 16 да 22 гадоў (на момант абвяшчэньня конкурсу). Ляўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на літаратурны сэмінар і майстар-клясы ў сталіцу, дзе перад імі выступяць знаныя пісьменьнікі, выкладчыкі ВНУ, вучоныя, сьпевакі, адбудзецца зацікаўленая гутарка аб творах маладых аўтараў і літаратурнай дзейнасьці.

На конкурс прымаюцца літаратурныя творы (вершы, апавяданьні, эсэ, п’есы, сцэнары, дзёньнікі і г.д.)

Да разгляду будуць прымацца творы, дасланыя (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) не пазьней за 15 сакавіка 2004 г. Падвядзеньне вынікаў першага туру адбудзецца 25 сакавіка. Літаратурны сэмінар пройдзе ў Менску 29 красавіка — 2 траўня.

Ляўрэаты леташняга конкурсу імя Натальлі Арсеньневай маюць права ўдзельнічаць і сёлета.

Журы конкурсу: Лявон Баршчэўскі (старшыня), Пятро Васючэнка, Ганна Кісьліцына, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.

Творы дасылайце на адрас:

e-mail: [email protected]

Паштовы адрас: РГА «Беларускі ПЭН-цэнтар», а/с 218, 220050 Менск.

Даведкі праз электронную пошту ці тэлефон (017) 288-14-61.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0