Палутарагадоваму Арцёмку Небакаткіну ў Маскве зрабілі складаную аперацыю па перасадцы печані. Аперацыя стала магчымай адно дзякуючы неабыякавасці людзей.

Неабходныя 3 мільёны расейскіх рублёў збіралі для шматдзетнай сям’і Небакаткіных не толькі на Віцебшчыне, але па ўсёй краіне. Дапамагалі як прыватныя асобы, так прадпрыемствы і ўстановы. Сваю рэшту — два мерныя срэбныя зліткі вагой 50 і 20 грамаў — вырашылі ўнесці і прызёры акцыі «Беларускіх навінаў» забаўляльны інтэрнэт‑праект cetki.com і іхны партнёрскі праект mikolka.info.

Паводле маці Арцёмкі, банкаўская раздрукоўка тых, хто пералічыў сродкі, аказалася некалькі метраў у даўжыню. Сама спадарыня Ала, якая ахвяравала для перасадкі сыну сваю печань, спадзяецца, што Арцёмку чакае доўгае жыццё і шчаслівы лёс. Бо інакш і не можа быць, калі маленькім чалавечкам апякуецца столькі неабыякавых людзей.

Алена Грынявіцкая, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0