Ніколі ня думаў, што мне давядзецца палемізаваць з паважаным спадаром Зянонам Пазьняком, але публікацыя ў «Народнай волі» за 11 лютага яго закліку пад назвай «Байкот» ня можа быць пакінутая, прынамсі, без удакладненьняў.

Я маю права крыху выказацца на тэму байкоту.

Бо ў 2000 г. быў арыштаваны і асуджаны на штраф «за заклікі да байкоту» тагачасных парлямэнцкіх выбараў. Агаваруся таксама, што балятавацца ні на якіх выбарах сам больш не зьбіраюся.

Байкот дык байкот — гэта права выбару кожнага. Тады, у 2000-м, байкот быў абсалютна зразумелы, бо існавала прызнаная шмат якімі цывілізаванымі краінамі наша Вярхоўная Рада і былі шанцы на далейшае непрызнаньне «палатак». Сёньня сытуацыя, трэба пагадзіцца, іншая. Заклікі правесьці выбары «пад міжнародным пратэктаратам» — гэта, на жаль, толькі прыгожыя словы. З кім з патэнцыйных «міжнародных пратэктараў» за амаль восем гадоў свайго знаходжаньня на Захадзе здолеў дамовіцца сп.Зянон — невядома. А калі сказаць адкрыта — ні з кім.

Я, дарэчы, быў настроены і на байкот прэзыдэнцкіх выбараў у 2001 г. Але ж сам сп.Зянон актыўна ўключыўся ў іх, ягоныя калегі зьбіралі подпісы за вылучэньне яго кандыдатам у прэзыдэнты (я таксама падпісаўся ў яго падтрымку). Подпісаў тых, праўда, сабралі малавата...

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Лявон Баршчэўскі, ня-вораг Зянона Пазьняка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0