Некаторыя зьявы — такія, як бел-чырвона-белы сьцяг, што лунае ў паветры, «Магутны Божа» ў выкананьні зводнага хору ці ўзыход сонца, — здольныя выклікаць адно толькі эмоцыі. Аб іх не дыскутуюць.

Спробы абмеркаваць, скажам, вартасьці ўзыходу сонца або проціпаставіць гэтую карціну прыроды відовішчу месяца на начным небасхіле здольныя выклікаць, бадай, толькі неўразуменьне.

Друкуючы артыкул Зянона Пазьняка «Байкот», газэта «Народная воля» выказала спадзеў на тое, што публікацыя выкліча дыскусію ў беларускім грамадзтве. Думаецца, аднак, што артыкул, а дакладней сказаць — заклік Пазьняка ў найменшай ступені разьлічаны на дыскусію. Публіцыстыка, асабліва партыйная публіцыстыка, скіраваная не да розуму, але да пачуцьцяў тых, на каго скіраваная. Магчыма, за гады эміграцыі публіцыстыка заснавальніка БНФ крыху паблякла ў вачох часткі грамадзтва, паколькі падобныя творы на падобную тэму друкуюцца ўжо ня першы раз. Але ад гэтага значнасьць тых твораў, як і значнасьць самой асобы Пазьняка для Беларусі, ня зьменшылася.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Віталь Тарас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0