Выданьні на ўкраінскай мове атрымалі ва Ўкраіне падатковыя льготы.

У дзяржбюджэце асобным артыкулам прапісаныя выдаткі на падтрымку ўкраінскай мовы. На гэтую пачэсную мэту сёлета пойдзе рэкордная сума — 150 млн грыўнаў (28 млн даляраў). І гэта яшчэ ня ўсё. Сёлета прыняты «малы Падатковы кодэкс» — закон «Аб унясеньні зьменаў у некаторыя заканадаўчыя акты Ўкраіны ў сувязі з прыняцьцем Закону «Аб дзяржаўным бюджэце Ўкраіны на 2004 г.». Паводле новага закону, падаткам на даданую вартасьць будуць абкладаць усе апэрацыі продажу і дастаўкі прэсы, а таксама кніжны гандаль. Выключэньне зрабілі толькі для выданьняў на дзяржаўнай — украінскай мове.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Алесь Кудрыцкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0