Беларусы не былі ў космасе ўжо 23 гады

Пасьля рэалізацыі праекту нацыянальнага спадарожніка паўстане патрэба выправіць у космас беларуса. Ужо амаль чвэрць стагодзьдзя мы не дасягалі касьмічных вышыняў.

Першымі беларускімі касманаўтамі былі Пятро Клімук зь Берасьцейшчыны і Ўладзімер Кавалёнак з-пад Крупак. 23-гадовы лётчык Клімук быў залічаны ў атрад савецкіх касманаўтаў у 1965 г., праходзіў падрыхтоўку, але толькі ў 1973 г. зьдзейсьніў першы палёт. Усяго ў космасе пабываў тры разы, апошні раз — у 1978 г., калі на арбітальнай станцыі «Саюз-6» сустрэў... земляка Ўладзімера Кавалёнка. Для Кавалёнка гэта быў ужо другі палёт, а апошні раз ён паляцеў у 1981-м. Пасьля беларусаў у космасе не было.

Пятро Клімук 12 гадоў узначальваў Цэнтар падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына, але летась сышоў. Кажа, што рапарт напісаў сам — лічыць, што трэба саступаць месца маладзейшым. Цяпер працуе дарадцам у Расейскім авіяцыйна-касьмічным агенцтве. Але, што дзіўна, толькі ад карэспандэнта «НН» Клімук упершыню пачуў аб праекце стварэньня беларускага спадарожніка.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Ёрш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0