Беларусь мае намер весці кансультацыі з Польшчай па пытанню зніжэння кошту віз у сувязі з уступленнем гэтай краіны ў Шэнгенскую зону. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у Варшаве намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка.

Ён падкрэсліў, што такія кансультацыі Беларусь вядзе з Літвой і Латвіяй. Паводле слоў намесніка міністра, гэта пытанне вельмі важнае як для развіцця дзелавых кантактаў, так і для грамадзян, якія маюць сваякоў у суседніх дзяржавах.

БЕЛТА

Глядзі яшчэ:
Украінцам давацьмуць шэнгенскія візы за 10 дзён
Сойм Літвы заклікае ЭЗ перагледзець візавую палітыку што да Беларусі
Беларусь на павышэньне кошту візаў зрэагуе гэтак жа
Афіцыйная Беларусь коштам шэнгенскіх візаў не пераймаецца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0