Газ газам, але гэта ня тая сфэра, дзе грамадзтва можа нешта вырашыць.

Для Лукашэнкі газ — гэта важна. Пра яго кажуць «дагуляўся» або «малайчына» (старонка 3). Не для Беларусі. Беларусь рана ці позна апынецца ў сытуацыі без Лукашэнкі. Як і калі гэта будзе — вось што важна для грамадзтва, бо ад яго залежыць. У гэтай справе факт, што «Свабодная Беларусь» у Вільні дамовілася зь «Пяцёркай» (гл. ніжэй) ня шкодзіць адна другой, нашмат важнейшы. Тут стаўка не адных выбараў, а парлямэнцкае культуры будучае дэмакратычнае Беларусі.

Беларуская эканамічная мадэль здаецца эфэктыўнай, асабліва ў сьвятле статыстыкі. На справе шмат што ў ёй паўтарае савецкія часы, калі плянавікі і партыя давалі справаздачы аб дасягненьнях гаспадаркі, а тым часам на паліцах у крамах зьнікалі апошнія шкарпэткі. Эканаміст Уладзь Калупаеў аналізуе наступствы росту цэнаў на газ для беларускай эканомікі на старонцы 4.

Цікавыя гістарычныя паралелі праводзіць Усяслаў Шатэрнік у нарысе пра першага прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Джорджа Вашынгтона (старонка 7). Калі ўжо й мы дачакаем сваіх Вашынгтонаў з новым ды праведным законам… А дачакаемся калісь! — адказваў паэт-прарок.

Барыс Тумар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0