Кожны, хто зазірне ў барысаўскія газэтныя шапікі, убачыць там чатыры мясцовыя выданьні. Тры незалежныя і адно афіцыйнае.

Найбольшай папулярнасьцю карыстаюцца незалежныя «Барысаўскія навіны» і «Курьер из Борисова». Тэрыторыя распаўсюду іх не абмяжоўваецца нашым горадам, а ідзе далей — Жодзіна, Крупкі, Смалявічы. Супольны наклад двух выданьняў выгаецца ў межах 25 тысячаў, што для 150-тысячнага Барысава неблагі вынік. Памер «Навінаў» 24 старонкі, а «Курьер» днямі перайшоў на 40 старонак замест ранейшых 32. Большую частку аб’ёму газэтаў займаюць тэлепраграма і бясплатныя рэклямныя абвесткі — дзякуючы ім, у прынцыпе, газэты і карыстаюцца такім попытам. Апроч агульнанацыянальных каналаў і мясцовага «СкіФу» друкуецца расклад праграмаў кабэльнага ТБ. Значную частку матэрыялаў складае рознага кшталту забаўляльшчына — крыжаванкі, показкі, астралягічныя прагнозы і г.д.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Зьміцер Панкавец, Кастрыца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0