Сёлета споўнілася б 60 гадоў этнографу й мастацтвазнаўцу Міхасю Раманюку.

Ён нарадзіўся на поўдні, у вёсцы Кавалі, што на Брагіншчыне. А дзяцінства правёў у Цэнтральнай Беларусі — на Койданаўшчыне, у Старынках. З паваеннага маленства засталася зь ім любоў да вялікай роднай краіны. З тых часоў ён вычуваў яе самавітае багацьце, што тоіцца ў мовах, сьпевах, невынішчальных памкненьнях людзей да хараства.

Па сканчэньні Тэатральна-мастацкага інстытуту ў 1971 г. Міхась Раманюк стаў выкладчыкам у ім. Стварыў і ачоліў тым часам часопіс «Мастацтва». Сёньня нават не да галавы пытаньне: што было б безь яго?.. Міхась Раманюк, імпэтны й адказны чалавек, кіраваў нашмат большымі справамі, чым мог сабе ўявіць пры жыцьці.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Харэўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0