Возьмем за пункт А 1900 г., за пункт Б — 1999 г. і зьмерым адлегласьць, якую прайшлі жанчыны шляхам эмансыпацыі за сто гадоў. Вынік будзе адпавядаць суме некалькіх даўнейшых сто-, а то й тысячагодзьдзяў. У ХХ ст. на гістарычную сцэну ўпершыню выйшлі гераіні. Іх лёсы прамовіста сьведчаць пра тое, што сацыяльныя, нацыянальныя і эмансыпацыйныя ўзрушэньні былі ўзаемна абумоўленыя. Кожнае дзесяцігодзьдзе — як чарговая прыступка — несла зьмены, адмаўленьне парадку, які склаўся быў напярэдадні, руйнавала сьветапогляды. Адпаведна зьмяняліся і гераіні.

Пачатак: Цётка

Па гадох Алаіза Пашкевіч магла б быць Багушэвічавай дачкою. Яе часам быў пярэдадзень падзеньня імпэрыяў. Паэтка, заснавальніца Беларускае сацыялістычнае грамады, настаўніца, карэспандэнтка «Нашай Нівы», акторка ў Буйніцкага, аўтарка дзіцячых чытанак, выдаўніца першага часопісу для моладзі, фэльчарка ў псыхіятрычнай лякарні, у час вайны санітарка ў тыфозным бараку… Першая яна казала пра неабходнасьць працаваць з жанчынамі, пра іх вызначальную ролю ў барацьбе за вызваленьне народу. Але першай барацьбітцы за вызваленьне беларускіх жанчынаў даводзілася аддаваць даніну й патрыярхальнасьці грамадзтва: «Цётка» — адзіны яе жаночы псэўданім. Астатнія двадцаць восем — мужчынскія.

10-я: Палута Бадунова

З сынкрэтычнае культурніцка-адраджэнскай дзейнасьці яна хутка выкрышталізавала для сябе палітыку. І — першая сярод жанчынаў — займалася ёю прафэсійна. ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады, Рада БНР, ЦК партыі эсэраў. Як многія калегі, адчуўшы «закручваньне гаек», ад’ехала за мяжу. Як многія калегі, вярнулася ў беларусізацыю з Прагі ў Гомель. Фінал тыповы: расстрэл у 1937-м, рэабілітацыя ў 1989-м.

20-я: Паўлінка

Беларусізацыя, каранізацыя, адукацыя, эмансыпацыя вывелі на гістарычную арэну сялянскую дзяўчыну, адкрылі перад ёй заказаныя раней шляхі. «Я калгасьніца маладая, жыву весела, ані дбаю», — загалосіць Паўлінка гадоў празь дзесяць.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Мікулевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0