Розьніца паміж «Хрыстафор-клірынгам» і пірамідамі кшталту «МММ» была толькі ў тым, што кліентамі «Хрыстафор-клірынгу» былі не асобныя грамадзяне, а дзяржаўныя прадпрыемствы Беларусі. Фірма дапамагала апошнім збываць вэксалі беларускага прадпрыемства «Белтрансгаз».

Мастацкі кіраўнік тэатру «Хрыстафор» Яўген Крыжаноўскі абвяргае падазрэньні ў датычнасьці да круцельстваў з вэксалямі «Белтрансгазу», якія ажыцьцяўляла фірма «Хрыстафор-клірынг». Я.Крыжаноўскі быў сузаснавальнікам фірмы, але, паводле ягоных словаў, ня ўмешваўся ў яе дзейнасьць.

Вэксаляў «Белтрансгазу» за 2001—2004 г. было выпушчана столькі, што іх каціроўкі на біржы зьнізіліся на траціну. «Хрыстафор-клірынг» жа выкупляў вэксалі амаль па кошце наміналу. Аднак грошы абавязваўся выплаціць «пазьней».

На гэта спакусіліся дзясяткі ўнітарных прадпрыемстваў і акцыянэрных таварыстваў. Грошай за перададзеныя кампаніі вэксалі яны да сёньня не сыскалі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

МБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0