«Усе дзяржавы, якія дасягнулі незалежнасьці ў 20-я, — Літва, Эстонія, Польшча — таксама прайшлі праз аўтарытарызм. Краіны былі на той момант сялянскія, ідэі дэмакратычнага грамадзтва былі ў іх непапулярныя, і прыйшлі Пілсудзкі, Ульманіс, Сьмятона, — такія паралелі праводзіць адзін з найлепшых у краіне адмыслоўцаў у галіне канстытуцыйнага права Міхал Пліска. — У сёньняшнім сьвеце спадзевы на аўтарытарызм праходзяць хутчэй, чым тады».

Міхал Пліска: Калі распрацоўвалася Канстытуцыя (а падрыхтоўка да гэтага пачалася ў 1990-м), то спачатку прадугледжваўся варыянт больш моцнай прэзыдэнцкай рэспублікі, але ў 94-м схіліліся да мадэлі, якую большасьць палітолягаў пазначае як «паўпрэзыдэнцкую рэспубліку», альбо «прэзыдэнцка-парлямэнцкую». 10 гадоў, якія прайшлі з моманту прыняцьця Канстытуцыі, і амаль 15 гадоў з аднаўленьня незалежнасьці краіны сьведчаць аб тым, што парлямэнцкая рэспубліка, відаць, паскорыла б працэс эканамічных рэформаў і дэмакратызацыі.

«НН»: А можа, справа толькі ў асобе? Можа, іншаму моцнаму прэзыдэнту, наадварот, лягчэй было б асучасьніваць і рэфармаваць краіну, без тармазных спрэчак паміж парлямэнтам і прэзыдэнтам, сьведкамі якіх мы былі ў 1994—1996-м?

М.П.: Многае залежыць ад стану грамадзкай сьвядомасьці. Ёсьць выпадкі ў краінах Усходняй Эўропы, дзе аўтарытарна дзейнічаў не прэзыдэнт, а прэм’ер-міністар (Славаччына). Адна справа — фармальны закон, іншая — як ён зьдзяйсьняецца. Так і з Канстытуцыяй. У нас, як ва Ўкраіне і Расеі, дзейнічала аб’ектыўная заканамернасьць узмацненьня выканаўчай улады, якая набыла перавагу над заканадаўчай, падмяўшы яе. У Беларусі асабістыя рысы прэзыдэнта толькі паскорылі гэтыя працэсы. Але нават у выпадку калі б прэзыдэнтам быў абраны Кебіч, амаль нічога б не зьмянілася.

«НН»: Прэзыдэнт Расеі стаў вядомы задоўга да выбараў 14 сакавіка, карумпаванасьць рэжыму Кучмы абмяркоўваюць сусьветныя мэдыі, у Літве — скандал з Паксасам, ня кажучы пра азіяцкія праявы кшталту Ніязава. Ці не падаецца Вам, што ў большасьці постсавецкіх краінаў падарваны давер да інстытуту прэзыдэнцтва як такога?

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Гутарыў Зьміцер Дрыгайла

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0