Аплата камунальных паслуг вырасла за 11 месяцаў 2003 г. амаль у два разы. Звольненыя восем міністраў, адзін прэм’ер і адзін намесьнік прэм’ера. Вярнуўся агітпроп. Аляксандар Лукашэнка ўзброіўся новым словам — «сувэрэнітэт». Такія вынікі 2003 г. прэзэнтавалі аўтары даведніка «Беларускі штогоднік’2003».

«Прычынаў для аптымізму няма, — канстатаваў каардынатар кнігі Аляксандар Фядута. — Аднак залаты запас краіны і адкрыцьцё году — моладзь. Калектыўным тварам году сталі ліцэісты, якія былі больш пасьлядоўныя ў абароне сваіх перакананьняў, чым дарослыя».

Паводле апытаньняў, праведзеных аксіямэтрычнай лябараторыяй «Новак», рэйтынг Лукашэнкі залежыць ад пары году і тэмпэратурных умоваў...

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Вераніка Дзядок

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0