У Кетцыне (ФРГ) было адчынена сучаснае падземнае сховішча для захоўваньня выкідаў СО2 зь цеплавых электрастанцый.

«Эўрапейская Камісія лічыць, што падземнае захоўваньне СО2 можа зрабіць свой унёсак у тэхналягічны прагрэс, у ходзе якога да 2020 году выкарыстаньне тэхналёгіяў паглынаньня і захоўваньня СО2 стане рэальнасьцю», — адзначыў падчас цырымоніі адкрыцьця Эўрапейскі Камісар па энэргетычных пытаньнях Андрыс Пібалгс.

На пачатку студзеня гэтага году Эўрапейская Камісія прапанавала шэраг захадаў, накіраваных на скарачэньне выкідаў СО2 у вытворчасьці электраэнэргіі, у прыватнасьці на вугальных ТЭЦ. Новыя тэхналёгіі паглынаньня і захоўваньня CO2 будуць укараняцца на 12 электрастанцыях, будаўніцтва якіх плянуецца скончыць да 2015 году. Паводле плянаў Камісіі, да 2020 году ўсе новыя вугальныя і большасьць газавых электрастанцыяў ЭЗ будуць абсталяваныя падобнымі тэхналёгіямі.

Больш падрабязна — europa.eu

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0