Нават калі на маім стале застанецца адзін толькі гэты праект Будслаўскае беларускае гімназіі, я застануся грамадзянінам БНР. Бо гэта прыгожа.

У чым найвялікшая заслуга творцаў Беларускай Народнай Рэспублікі? Першы адказ, што напрошваецца: яны справакавалі стварэньне БССР і, урэшце, сёньняшняй беларускай дзяржаўнасьці. Нехта бачыць у самім факце існаваньня БНР і яе ўраду на выгнаньні сымбаль несавецкае Беларушчыны. Але перадусім традыцыя БНР — гэта традыцыя маральнасьці.

Людзі, якія стаялі ля яе вытокаў, не выкарыстоўвалі крайніх сродкаў, не распальвалі міжэтнічнае варожасьці, нават пра «разрыў» сувязяў між Беларусяй і Расеяй заявілі толькі пасьля ратыфікацыі Берасьцейскага міру на Ўсерасейскім зьезьдзе саветаў.

Айцы беларускае незалежнасьці імкнуліся дамовіцца з усімі бакамі, з нацыянальнымі мяншынямі. Ня здолелі. Ня іхная ў тым віна.

Наагул, пералічваць, што і як маглі б зрабіць дзеячы БНР у 1918 г., — справа марная. Урэшце, у іх была толькі адна альтэрнатыва: абвяшчаць на цэлы сьвет, што край наш жывы й прагне быць «вольнай і незалежнаю» дзяржаваю, альбо... не рабіць нічога. Можна было прыняць як належнае «аб’ектыўную» сытуацыю, у якой нам не было месца на мапе сьвету. Альбо рабіць усё магчымае зь нічога.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Харэўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0