Гарадзенскі Рух «За свабоду» адзначыць памятнымі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ветэранаў беларускага адраджэння Горадні. Дыпломы «Трымаймася традыцый!» за адданую працу ў справе захавання, адраджэння і папулярызацыі традыцыйнай спадчыны Беларусі будуць уручаныя 30 чэрвеня ў Горадні падчас святкавання Купалля.

Ініцыятары прэміі адзначаюць:

— «Трымаймася традыцый!» — гэта, найперш, грамадскае прызнанне ролі канкрэтных людзей, гарадзенцаў, у справе адраджэння нашай культурнай спадчыны, нашых традыцый. Гэта яшчэ і сардэчная падзяка гэтым людзям. Многія з нас прыйшлі да Беларусі менавіта праз удзел у культурніцкіх народных імпрэзах, якія прыканцы 80‑х і ў 90‑я гады былі адметнасцю нашага гораду.

Лаўрэатамі «Трымаймася традыцый!» стануць стваральніца аматарскага хору беларускай духоўнай музыкі «Бацькаўшчына» Вера Кунцэвіч, шматгадовы кіраўнік гарадзенскай арганізацыі БНФ «Адраджэнне» Кастусь Жынь, народны музыка Яўген Петрашэвіч, а таксама актыўныя ўдзельнікі гісторыка‑культурніцкага клубу «Паходня»: Аркадзь Жукоўскі і адзін з стваральнікаў клубу Мікола Таранда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0