Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў сёння вечарам прыбудзе ў Беларусь. Візіт прымеркаваны да святкавання 15‑годдзя дыпламатычных адносін дзвюх краін. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў саветнік пасольства Расіі ў Беларусі Аляксандр Фралоў.

Паводле яго слоў, 28 чэрвеня адбудзецца сустрэча Сяргея Лаўрова з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, а таксама з вышэйшым кіраўніцтвам краіны. Як чакаецца, кіраўніку беларускага знешнепалітычнага ведамства будзе ўручаны нагрудны знак МЗС Расійскай Федэрацыі «За ўклад у міжнароднае супрацоўніцтва». У сваю чаргу Сяргей Лаўроў будзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай МЗС Рэспублікі Беларусь. Запланаваны таксама сумесны падыход двух міністраў да прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

У час візіту ў Мінск Сяргей Лаўроў сустрэнецца з прафесарска‑выкладчыцкім складам і студэнтамі БДУ, прачытае лекцыю на тэму «Актуальныя пытанні расійскай знешняй палітыкі».

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0