8 красавіка беларускія рэпэры масава засьпяваюць па-беларуску. У 18.30 у клюбе «Рэактар» зьбяруцца 10 камандаў, каб прэзэнтаваць складанку беларускага рэпу «Пасадзіў dead RAPку — Rap Not Dead».

Сярод выступоўцаў: Аляксандар Памідораў пад «мінусоўку», «Нестандартны варыянт», вядомы з кавэру Вольскага «Паветраны шар», «Please, mr.Shtal» — рэпавы праект блюзмэна Андрэя Плясанава, «Пан Жыжма» — гурт экс-вакаліста «IQ-48» Фройда. Апошні прэзэнтуе зусім новы для Беларусі кірунак — фольк-рэп. Адна зь песьняў «Пана Жыжмы» нават зробленая на сэмпл «Ліцьвінаў». Гэта самая буйная акцыя беларускіх рэпэраў за апошнія некалькі гадоў. Квіток каштуе 5500, у дзень канцэрту — 6500 руб.

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0