Рэжысэр забароненага ў Беларусі «Дабэрмана» Ян Коўнэн прапануе нам псыхадэлічную вандроўку, замаскаваную пад вэстэрн.

Дзесьці на Дзікім Захадзе шэрыф Майкл Блубэры зноў сутыкаецца з старым ворагам — і мусіць пакараць яго ды аднавіць справядлівасьць. Але аднаўленьне гэтае адбываецца самым нестандартным і галюцынацыйным чынам.

Па-першае, сам Блубэры (Вэнсан Касэль) не такі ўжо й «белы чалавек» — героя калісьці вылечылі індзейцы, і цяпер шэрыф мае схільнасьць да містыкі й духоўных практык. Па-другое, галоўны нягоднік (Майкл Мэдсан) таксама імкнецца зусім не да золата й купкі даляраў, а да схаванай у гарах сьвятой сілы, каб забіваць адной сваёй кепскаю воляй. Натуральна, што ў такіх умовах бойка паміж Дабром і Злом зьдзяйсьняецца ня столькі на кольтах (хаця й гэта ў карціне маецца), колькі ў мэнтальнай — кампутарнай прасторы.

Містычнага каўбоя прыдумаў шчэ ў 60-я мастак коміксаў Жан Жыро, больш вядомы як «Мёбіюс» і аўтар кібэрпанкаўскага «Стальца». Эстафэту падхапіў Ян Коўнэн, які таксама захапляецца шаманствам, псыхадэлікай і ініцыяцыямі.

У выніку на вялікім экране б’е ў вочы кліпавы мантаж дэталяў, велічна лунае камэра над каньёнамі, агаломшваюць мэдытатыўнасьцю лічбавыя скаляпэндры й павукі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Андрэй Расінскі

Францыя — Мэксыка — Вялікая Брытанія, 2004, каляровы, 124 хв.

Жанр: Містычны вэстэрн

Адзнака: 6 з 10

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0